viasna on patreon

Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак

2013 2013-10-03T08:40:38+0300 2013-10-03T08:40:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.

Дзяржаўны чыноўнік паведамляе, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету 7 кастрычніка 2013 года, бо заяўнік не выканаў патрабаванні пункта 4 рашэння гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497).

 – Заключэнне абавязковых дамоўленасцей асабліва з міліцыяй становіцца ў Баранавічах проста немагчыма. Толькі пасля пісьмовай скаргі на імя старшыні гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага, мне ўдалося падпісаць дамову з ГАУС па абслугоўванню пікету 7 кастрычніка. Я шмат часу страціў на бюракратычную цяганіну з міліцыяй, якую штучна ствараў маёр міліцыі Павел Кульгавік. Думаю, што гэта стала галоўнай прычынай, па якой мне чарговы раз забаранілі пікет, – паведаміў Рыгор Грык.

Планавалася, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек. Усе папярэднія заявы Рыгора Грыка на пікеты, ў якіх ён хацеў выказаць пратэст супраць роста коштаў на тавары, паслугі і замарожванне заробкаў у 2012-2013 гг. Баранавіцкі гарвыканкам таксама не задаволіў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства