viasna on patreon

З Уладзіміра Яроменка зняты прэвентыўны нагляд

2013 2013-10-03T09:54:43+0300 2013-10-03T11:18:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

З былога палітычнага зняволенага, удзельніка «Плошчы-2010», маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка 1 кастрычніка зняты прэвентыўны нагляд — такое рашэнне прыняў суд. Пра гэта актывісту  паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі Першамайскага раёну Менска.

«Тэлефанаваў інспектар, прасіў зайсці ў інспекцыю, выдаў мне пастанову аб тым, што нагляд у адносінах да мяне спынены, менавіта прэвентыўны нагляд. Я застаюся пад прафілактычным наглядам, які і быў у мяне пасля вызвалення з калоніі”,  – паведаміў Яроменак «Радые Рацыі».

Уладзімір Яроменак пасля памілавання 11 жніўня 2011 года, як і астатнія палітвязні, быў пастаўлены на прафілактычны ўлік у адпаведнасці з арт. 196 Крымінальна-выканаўчага кодэксу.  За ім вялося прафілактычнае назіранне, а пазней, 15 сакавіка 2012 года, судом Першамайскага раёна быў усталяваны прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста тэрмінам на адзін год з увядзеннем пэўных патрабаванняў і забаронаў.

Уладзімір Яроменак менавіта за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду ў жніўні быў асуджаны на 3 месяцы арышту судом Першамайскага раёна. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства