viasna on patreon

У Магілёве актывісткам незалежнага прафсаюза РЭП адмоўлена ў правядзенні пікета

2013 2013-10-03T16:25:49+0300 2013-10-03T16:25:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жанчыны хацелі пратэставаць супраць дзеянняў адвакаткі Наталлі Захарчанкі і рашэння суддзі суда Ленінскага раёна Галіны Тарасавай з нагоды высялення іх з інтэрнату ААТ “Будаўнічы трэст №12” без прадастаўлення іншага памяшкання для пражывання.

Пікет мусіў адбыцца 2 кастрычніка ў 100 метрах ад будынкаў судоў і пракуратуры, размешчаных на вуліцы Добралюбава, па ходу руху пешаходаў у бок пазначаных будынкаў ад прыпынку грамадскага транспарту “Політэхнікум”.

Падставай для адмовы пікета стала неадпавяданне месца правядзення масавага мерапрыемства. Паводле адказу чыноўніка з гарвыканкаму – у горадзе масавыя мерапрыемствы дазволена праводзіць толькі на пляцоўцы каля стадыёна “Хімік” па адрасу вул. Чалюскінцаў, 64 В.

Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Яўгенаў кажа, што ў жанчын не заставалася іншага выйсці, бо яны засталіся без жылля.

Святлану Іванюшаву і Іну Цярэлю адміністрацыя інтэрната будтрэста №12, які размешчаны па вуліцы Заслонава №29, выкінула на вуліцу з дзецьмі 4-х і 16-ці год. Раней, падчас разгляду справы ў суддзе з нагоды высялення жанчын з інтэрнату па зноў адкрыўшымся абставінам, жанчыны падпісалі міравое пагадненне з будаўнічым трэстам  №12. Суддзя Тарасава і адвакатка Захарчанка сказалі, што для іх гэта не будзе мець ніякіх адмоўных наступстваў, аднак вынікам стала канчатковае высяленне жанчын з інтэрнату”, - гаворыць Аляксей Яўгенаў.

Варта адзначыць, што пікет мусіў адбыцца ў Міжнародны дзень негвалтоўных дзеянняў 2 кастрычніка

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства