viasna on patreon

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» судзяцца з менскімі ўладамі

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі акцыі “Чарнобыльскі шлях” Аляксей Янукевіч, Анатоль Сідарэвіч, Юры Зянковіч і Валянціна Палевікова сёння падалі ў суд Маскоўскага раёна Менска скаргу на рашэнне Менскага гарвыканкама. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Нагадаем, што арганізатары падавалі ў Менгарвыканкам заяўку з просьбай дазволіць правядзенне акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка, у 18.00 на плошчы Якуба Коласа.

Тым не менш, Менгарвыканкам дазволіў правядзенне “Чарнобыльскага шляху” ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Заяўнікі лічаць, што гэтым рашэннем Менгарвыканкам парушыў артыкул №6 Закона аб правядзенні масавых акцый, бо рашэнне прымалася без узгаднення з заяўнікамі.

“Мы лічым пазапраўным гэтае рашэнне, а практыку, калі гарвыканкам дзейнічае не ў інтарэсах жыхароў Менска, а ў інтарэсах кіраўніцтва краіны, абуральнай і недапушчальнай. Мы ўсімі магчымымі сродкамі будзем дамагацца таго, каб людзі мелі магчымасць рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы і праводзіць масавыя мерапрыемствы ў цэнтры горада”, – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксей Янукевіч.

Арганізатары маюць намер прыйсці 26 красавіка, у 18.00 на плошчу Якуба Коласа, каб потым правесці людзей да дазволенага месца збору.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства