У Курапатах невядомыя вандалы зламалі шэсьць крыжоў і некалькі пашкодзілі
https://spring96.org./be/news/6634
2007
2007-04-23T10:00:00+0300
2007-04-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарговы акт вандалізму засьведчылі ўдзельнікі талакі, якую кожную суботу праводзяць сябры Кансэрватыўнахрысьціянскай партыі БНФ, паведаміла Польскае радыё для замежжа .
Зламаныя і пахіленыя крыжы сябры партыі абяцалі аднавіць бліжэйшымі днямі. Так было пасьля кожнага акту вандалізму ў Курапатах.
Да пашкоджаньня памятных знакаў і крыжоў у Курапатах даходзіла дзясяткі разоў. Толькі ў дачыненьні да гэтак званай «Лавы Клінтана», ад часу яе ўсталяваньня ў 1994 годзе, акты вандалізму адбываліся адзінаццаць разоў.
З гэтай нагоды Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з адмысловай заявай. Аднак супрацоўнікі міліцыі дагэтуль ня выявілілі ніводнага злачынца, — нагадваюць беларускія СМІ.