viasna on patreon

Былога палітвязня Арцёма Дубскага раcшуквае міліцыя

2013 2013-10-09T09:34:49+0300 2013-10-09T09:34:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubski5.jpg
Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

Фота Дубскага на стэндзе “Росшук” з’явілася ў ягоных родных Асіповічах. Сам хлопец не разумее: “Цікава, што я такога нарабіў за два з лішнім гады адсутнасці ў Беларусі?”  Хлопец не жыве ў Беларусі ўжо 2 гады і не ведае, у чым прычына.

Арцём цяпер жыве і вучыцца ў Польшчы, куды пераехаў з Украіны. У Беларусі Дубскі апошні раз быў у студзені 2011 году.

“Я папрасіў сястру праверыць, чаму так. Усе штрафы за мінулыя гады ў мяне аплачаныя, у Беларусі я не жыву”, -- кажа ён.

Арцём Дубскі, актывіст Маладога Фронту, праходзіў па вядомай “справе 14-ці”. 14 маладых актывістаў тады былі пакараныя рознымі тэрмінамі пазбаўлення альбо абмежавання волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. 13 лютага 2009 г. быў затрыманы на беларуска-украінскай мяжы – за парушэнне рэжыму ўтрымання па месцы прапіскі.

Міжнароднай арганізацыяй «Amnesty International» Дубскі быў прызнаны вязнем сумлення.На свабоду з магілёўскай калоніі Арцём выйшаў 25 мая 2010 года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства