viasna on patreon

Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі

2013 2013-10-11T14:22:05+0300 2013-10-11T14:22:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kachatkova-2013.jpg
Паліна Качаткова (Сцепаненка)

Паліна Качаткова (Сцепаненка)

Да выдання рыхтуецца кніга публіцыстыкі і ўспамінаў палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. У яе ўвойдзе ў асноўным напісанае за кратамі.

Па словах укладальніцы кнігі Паліны Сцепаненка, новая кніга будзе лагічным працягам ужо выйшаўшага ў гэтым годзе зборніка "Асвечаныя Беларушчынай".

- «Асвечаныя Беларушчынай» была выключна літаратуразнаўчай кнігай. А гэта будуць успаміны пра грамадска-палітычную дзейнасць Алеся Бяляцкага. Пра Віктара Івашкевіча зараз ён пачаў пісаць. Пра тыя часы, калі ён быў у антыкамуністычным моладзевым падполлі, а таксама пра праваабарончую дзейнасць, пра тое, як паўставала «Вясна». Яшчэ там будуць сабраныя ўсе інтэрв'ю.

Па словах Паліны Сцепаненка, кніга пабачыць свет у 2014-ым годзе. Зараз ідзе завяршальная праца над гэтым вялікім выданнем, якое складзе больш за 500 старонак. У працы бярэ ўдзел і сам Алесь Бяляцкі, які рэдагуе матэрыялы ў перапісцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства