Суд па адміністратыўнай справе Аксаны Новікавай перанесены на 15 верасьня
Суд перанесены на падставе таго, што суддзя запатрабавала відэаматэрыялы для прагляду ў сувязі з супярэчнасьцямі, якія выявіліся ў працэсе -- ў пратаколе затрыманьня было ўказана, што А.Новікава “прымала ўдзел у мітынгу”, хаця яе дзеяньні не мелі прыкметаў удзелу ў мітынгу. 8 верасьня Аксана Новікава была затрыманая каля будынку Мінскага Гарадскога суда перад пачаткам працэсу па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”. Аксана Новікава трымала ў руках плакат “Патрабуем незалежнага суда. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС г. Мінску запатрабавалі, каб плакат быз згорнуты. А.Новікава адмовілася гэта зрабіць, таму была затрыманая і дастаўленая ў РУУС Фрунзенскага райну.
Судовы разгляд адміністратыўнай справы Аксанай Новікавай распачаўся 8 версьня 15.30 у судзе Фрунзенскага раёну.
Нагадаем, што Аксана Новікава ў красавіку 2003 году была асуджаная да двух гадоў умоўна з адтэрміноўкай на два гады за “паклёп у дачыненьні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.