viasna on patreon

У Глыбокім плануюць правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі

2013 2013-10-14T11:43:43+0300 2013-10-14T11:43:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebskpalitviaz2f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўка на 23 лістапада ўжо пададзена ў Глыбоцкі райвыканкам. Увогула ж мясцовыя актывісты хочуць праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі штомесяц.

Заяўку ў райвыканкам падаў актыіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Зміцер Лупач:

“Мы мяркуем праводзіць акцыю каля гарадскога Дома культуры – пляцоўка каля яго адмыслова вызначана ўладамі для правядзення масавых акцый. Колькасць удзельнікаў – да 10 чалавек. Узяць удзел у пікеце салідарнасці з палітвязнямі выказалі жаданне прадстаўнікі розных палітычных сіл Глыбоччыны: прыхілнікі стварэння партый БХД і “Народная грамада”, актывісты Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду”.

“Прадстўнікі дэмакратычных сіл Глыбоччыны ўжо неаднойчы імкнуліся падтрымаць палітвязняў – пісалі лісты і дасылалі паштоўкі ў месцы зняволення  Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча ды іншых палізняволеных, --распавёў актывісткампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч. -- Некаторыя з тых, хто атрымліваў пісмовыя прывітанні ад глыбачан, сення ўжо на волі. Але ад таго, што палітвязняў за кратамі цяпер меней, чым год ці паўгода таму, гэтая праблема не становііцца меньш значнай. І таму па-ранейшаму варта прыцягваць да яе ўвагу грамадскасці”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства