За адмову здаваць экзамен па ідэалогіі — крымінальная справа
9 лістапада ў яго канчаецца кантракт, які ён вырашыў не працягваць. Маёр ужо прайшоў атэстацыйную камісію перад звальненнем, якая дазволіла яму звольніцца, і збіраўся спакойна пакінуць шэрагі памежнікаў. Ад выканання сваіх службовых абавязкаў Аляксей Касцюкоў не адмаўляўся, але заліку па ідэалогіі вырашыў праігнараваць. За што атрымаў строгую вымову ад камандзіра.
Здавалася б, на гэтым непрыемнасці для афіцэра, які сабраўся на дэмбель, павінны былі скончыцца. Аднак праз два тыдні пасля інцыдэнту камандзір вайсковай часці 2044 палкоўнік Ляўда распачаў супраць маёра Касцюкова крымінальную справу. Маёра абвінавацілі ў здзяйсненні воінскага злачынства — артыкул 438, ч.1 Крымінальнага кодэкса.
Справу перадалі ў Следчы камітэт. Маёра ўжо некалькі разоў выклікалі на допыты. Паказанні на Касцюкова даў яго непасрэдны начальнік — начальнік службы аператыўнай дзейнасці маёр Страпко.
У маёра Страпко пастаянна ўзнікалі канфлікты з падначаленым — маёрам Касцюкова. Апошні крытыкаваў дзеянні Страпко.
Маёр Касцюкоў пакуль устрымліваецца ад каментароў. Ён лічыць сябе абсалютна невінаватым і кажа, што яму хочуць адпомсціць за звальненне з пагранкамітэта і крытыку на адрас маёра Страпко.
У маёра Касцюкова двое маленькіх дзяцей.