Старшынёй МХД пераабраная Марына Хоміч
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі назваў Марыну Хоміч «новым тварам у беларускай маладзёвай палітыцы».
«Такіх твараў у апошнія гады зьявілася няшмат. Яна — яркая асоба. Калі ў яе і ёсьць недахопы ў працы, то яны зьвязаныя выключна не з такой вялікай дасьведчанасьцю, якая ёсьць у старэйшага пакаленьня», — заявіў ён БелаПАН. Аднак, зазначыў Рымашэўскі, у цяперашніх умовах «гэта нават перавага». «Таму што ў беларускіх дэмакратычных сілах не хапае новых, маладых, сьмелых, актыўных і ініцыятыўных людзей», — сказаў ён.
24-гадовая Марына Хоміч закончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спецыяльнасьці «Беларуская філялёгія». На парлямэнцкіх выбарах 2012 года вылучалася кандыдатам у дэпутаты, агітавала за байкот выбараў, а перад галасаваньнем зьнялася з выбараў.
Маладыя хрысціянскія дэмакраты неаднаразова звярталіся ў Міністэрства юстыцыі з заявай аб рэгістрацыі арганізацыі, аднак атрымалі адказ. Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Мінюста па гэтым пытанні.