Бярозаўскія ветэрынары і міліцыя працягваюць “пошукавыя аперацыі”
Супрацоўнікі Бярозаўскай раённай ветэрынарнай службы і міліцыя не даюць спакою вяскоўцам, чые двары трапілі ў 5-кіламетровую зону ад дзвюх невялікіх дзяржаўных фермаў Сашыца і Хойнікі, і хто актыўна выступаў супраць знішчэння свіней.
З грознай санкцыяй пракурора Бярозаўскага раёна малодшага саветніка юстыцыі Данілы Дзерабіна яны робяць набегі з мэтай “знайсці там сляды адміністратыўнага правапарушэння”.
А слядамі адміністрацыйнага правапарушэння з’яўляюцца свінні на прыватных падворках.
Так адбыўся чарговы агляд гаспадарчых забудоў у жыхара вёскі Кабакі Уладзіміра Федасевіча, які актыўна выступаў супраць знішчэння свіней.
Папоўніць бюджэт 2-мільённым штрафам ветэрынарам не ўдалося: свіней знойдзена не было, але сяльчаніна адцягнулі ад працы і даставілі непрыемныя моманты ад “пошукавай апецыі” на прыватным падврку.
Амаль 3 месяцы раённыя ўлады не даюць спакойна жыць сялянам 17 вёсак Бярозаўскага раёна. Перыядычнае запалохванне ў раённай газеце “Маяк”, перыядычныя набегі, выклікі на адміністрацыйную камісіію. І гэта пры тым, што Бярозаўскі раён не пазначаны ні ў адной з небяспечных зон наконт небяспекі афрыканскай чумы.
Вяскоўцы лічаць такія дзеянні ўладаў памылковымі, недальнабачнымі і наогул неразумнымі.