viasna on patreon

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

2013 2013-10-30T08:37:35+0300 2013-10-30T08:37:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-represii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Брэсце ля помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Акцыя ў Брэсце ля помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Мясцовыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўсталяваны помнік тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у савецкія часы.

Пасля ўскладання кветак і хвіліны маўчання прысутныя падзяліліся сваімі ўражаннямі наконт трагічных падзей тых часоў і ўзялі ўдзел у круглым стале на тэму “Палітычныя рэпрэсіі: учора і сёння”. Як адзначыў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, сённяшні дзень сапраўды з’яўляецца днём жалобы: “Роўна 76 год таму за адну ноч у мінскай турме было растраляна больш за 100 лепшых сыноў Беларусі, а ўвогуле палітычныя рэпрэсіі рознага ўзроўню адчулі каля мільёна чалавек. Ужо ў сучаснай Беларусі мы маем тысячы пакалечаных лёсаў, калі людзей пазбаўляюць працы за іншадумства , збіваюць падчас мірных акцый, арыштоўваюць і кіадаюць у турмы нібыта за крымінальныя злачынствы. Сведчаннем таму, што палітычны пераслед працягваецца ў Беларусі і зараз – затрыманні, што адбыліся 29 кастрычніка”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства