viasna on patreon

З «чорнага спісу» ЕС выключаныя 13 чалавек, у тым ліку былая суддзя Вольга Комар

2013 2013-10-30T10:40:48+0300 2013-10-30T10:40:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/europe.jpg

Афіцыйны часопіс Еўрасаюза 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.

Застаўся ў спісе бізнесмен Юрый Чыж, як і 18 кампаній, дачыненне да якіх ён мае. Яны патрапілі ў «чорны спіс» яшчэ 25 сакавіка 2012 года.

Дадалі ў спіс Аляксандра Какуніна, начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, і яго намесніка Юрый Трутко. Як вядома, у гэтай калоніі адбывае пакаранне палітвязень Алесь Бяляцкі. 

 

Выключаныя са спісу пяць кампаній Уладзіміра Пефціева 

— ААТ «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ЧУП «Сен-Ко», ЧУП «БТ Інвест», «Тэхнасаюзпрыбор». Сам Пефціеў застаецца ў спісе невыязных пад нумарам 147.

Засталіся ў спісе, сярод іншых, Вадзім Гігін, Мікалай Чаргінец, Лілія Ананіч, начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў, рэктар БДУІР Міхаіл Батура, рэктар Брэсцкага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі, БДУ Сяргей Абламейка, Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч, Усевалад Янчэўскі, Лідзія Ярмошына, Ігар Яўсееў, Уладзімір Канаплёў, Юрый Казіятка, Леанід Козік, Леў Крыштаповіч, рэктар БДПУ Пётр Кухарчык, Мікалай Лазавік, рэдактар «Рэспублікі» Уладзімір Лемяшонак, Аляксандр Лукашэнка з двума старэйшымі сынамі, Леанід Мальцаў, журналіст Аляксандр Міхальчанка, Уладзімір Пефціеў, Наталля Пяткевіч, Юрый Пракопаў, Алег Праляскоўскі, Аляксандр Радзькоў, Анатоль Рубінаў, Алег Сліжэўскі, Анатоль Тарнаўскі, Вадзім Зайцаў, Аляксандр Зімоўскі ды інш.

Ёсць у «чорным спісе» міністр замежных спраў Уладзімір Макей (№124), аднак санкцыі ў дачыненні яго прыпыненыя былі раней на перыяд старшынства ў МЗС

Разам з тым са спісу выключаныя:

Аляксандр Драніца (ваенны пракурор)
Анатоль Дудкін (транспартны пракурор)
Вольга Комар (былая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска)
Мікалай Кулік (былы пракурор)
Мікалай Купрыянаў (былы намеснік генпракурора)
Уладзімір Курловіч (былы старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі)
Леанід Лучына (былы старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі)
Мікалай Мяцеліца (былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі)
Уладзімір Міхасёў (былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі)
Надзея Равуцкая (суддзя Маскоўскага раёна Мінска)
Уладзімір Русакевіч (былы міністр інфармацыі)
Яўген Смірноў (былы першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда).

Дакумент Рады ЕС з «чорным спісам»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства