viasna on patreon

У рэгіёнах ужо рыхтуюцца да выбараў у мясцовыя Саветы

2013 2013-10-30T13:17:27+0300 2013-10-30T13:17:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/petrykauskia-naviny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары ў мясцовыя Саветы павінны прайсці не пазней за 25 сакавіка 2014 года. Тым часам, у некаторых раёнах ужо пачалася падрыхтоўка да выбараў. Так, раённая газета «Петрыкаўская навіны» паведамляе, што на сесіі раённага Савета дэпутаты прынялі рашэнне пра ўстанаўленне колькасці выбарчых акруг па выбарах у райсавет і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на акругу. Так, у час правядзення наступных выбараў у Петрыкаўскі раённы Савет дэпутатаў 27 склікання мяркуецца стварыць 33 выбарчыя акругі з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў у кожнай – 766.

Тым часам, пакуль падобных звестак пра стварэнне выбарчых акруг не было ў іншых выданнях Гомельскай вобласці.

Нагадаем, што адно з новаўвядзенняў падчас выбараў у мясцовыя Саветы такое, што будзе забаронена заклікаць да зрыву, адмены ці пераносу тэрмінаў правядзення выбараў ці рэферэндуму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства