Магілёўскія праваабаронцы працягваюць абскарджваць забарону пікету з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага
Адпаведная касацыйная скарга на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва, рашэнне Магілёўскага гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве” і ліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, якое адмовіла ў скарзе, была накіравана ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.
Праз вышэйстаячую інстанцыю правабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель хочуць адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 22 кастрычніка 2013 года і не перадаваючы справу на новы разгляд прызнаць яе незаконнай. Таксама праваабронцы хочуць, каб суд адмяніў рашэнне Магілёўскага гарвыканкаму №25-19 ад 19.12.2007 г. “Аб масавых мерапрыемсвах у горадзе Магілёве” і №15-12 ад 16.06.2010 г. “Аб унясенні зменаў у рашэнне Магілёўскага гарвыканкаму ад №25-19 ад 19.12.2007 г. “Аб масавых мерапрыемсвах у горадзе Магілёве””. Ліст №23-1-Ко ад 12.09.2013 г. Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і справах моладзі Магілёўскага аблвыканкаму, якое адмовіла ў скарзе на пазначаныя рашэнні, прызнаць незаконным.
“Мы таксама хочам, каб разгляд дадзенай касацыйнай скаргі адбываўся сумесна з нашай касацыйнай скаргай на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 3 верасня 2013 года, па скарзе на адмову кіраўніка спраў Магілёўскага гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі ад 29 ліпеня 2013 года №4858/19 дазволіць правядзенне масавага мерапрыемства ў выглядзе пікетавання і спагнаць з гарвыканкаму на нашую карысць дзяржаўную пошліну ў памеры 165 тысяч рублёў”, - гаворыць Барыс Бухель.
Праваабронца адзначае, што ў адпаведнасці з арт.35 Канстытуцыяй Рэспублікі, арт.4 і арт.5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама Міжнароўдным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны нашай краінай, у гарвыканкама не было законных падставаў для адмены пікета.
Нагадаем, што 4 жніўня магілёўскія праваабронцы планавалі правесці пікет з патрабаваннем вызваліць праваабронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у цэнтры горада, каля дома №31 па вуліцы Першамайскай насупраць Галоўпачтамту. Аднак чыноўнікі адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на тое, што ў Магілёве існуе адзінае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў – гэта пляцоўка каля стадыёна “Хімік”, які размешчаны на ўскрайку гораду ў нешматлюдным месцы і падаваць заяўкі на правядзенне падобнага кшталту мерапрыемстваў варта ў гэтым месцы.