viasna on patreon

Міклаш Харашці: «Беларусь павінна гарантаваць права выбіраць і быць абраным»

2013 2013-11-01T14:42:25+0300 2013-11-01T14:42:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/harasti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Хараcці

Міклаш Хараcці

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці гаворыць, што Беларусь павінна гарантаваць шэраг правоў чалавека для ажыццяўлення права абіраць і быць абраным.
 
У час прэзентацыі свайго першага даклада Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на гэтым тыдні ў Нью-Ёрку сп. Харашці нагадаў, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не мае апазіцыі ў парламенце.
 
"Выбары ў любой краіне з'яўляюцца цэнтральным актам выказвання грамадскай волі, - заявіў незалежны эксперт. - Яны не з'яўляюцца простымі адміністрацыйнымі рухамі, а наймацнейшай сувяззю паміж усеагульнымі правамі чалавека і нацыянальнай дэмакратыяй".
 
У сваім дакладзе сп. Харашці паказвае, што як асноўныя, так звязаныя з выбарамі правы чалавека, сістэматычна і мэтанакіравана абмяжоўваліся падчас кожных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі з 1991 года.
 
"Гэта прывяло да таго, што заканадаўчая ўлада страціла ўсе свае паўнамоцтвы на карысць адміністрацыі, і на працягу апошніх пятнаццаці гадоў дзейнічала з удзелам толькі праўрадавых утварэнняў, незалежна ад таго, ці байкатаваліся выбары палітычнымі партыямі ў знак пратэсту супраць парушэньня іх правоў,» - адзначыў ён.
 
«Права абіраць і быць абраным, - падкрэсліў эксперт, - з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека, замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь. Павінна быць адноўлена права грамадзян унесці свой унёсак у агульны дабрабыт у выбарах. Найперш трэба спыніць абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў, аб'яднання і мірных сходаў. Павінны быць адмененыя дыскрымінацыйныя палажэнні аб партыях і рэгістрацыі кандыдатаў. Далейшыя ўдасканаленні павінны ўключаць спосаб фармавання выбарчых камісій; празрыстасць падліку галасоў; стварэнне магчымасці абскарджваць вынікі выбараў і забеспячэнне абнародавання вынікаў галасавання на выбарчых участках адразу пасля галасавання".
 
Сп. Харашці вітаў заяву Беларусі пра свой намер унесці папраўкі ў выбарчы кодэкс у гэтым годзе, але быў занепакоены тым, што гэтыя папраўкі ўжо прайшлі першае чытанне ў парламенце, не будучы апублікаванымі ў парадку, устаноўленым міжнароднымі стандартамі і нават унутраным заканадаўствам.
 
Спецыяльны дакладчык пацвердзіў сваю гатоўнасць да супрацы з беларускімі ўладамі дзеля істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
 
Поўны тэкст даклада выкладзены на сайце ААН.  
 
Нагадаем, Рада ААН па правах чалавека ўвяла мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у сакавіку 2012 года (рэзалюцыя 20/13), на першапачатковы перыяд у адзін год. У якасці спецыяльнага дакладчыка Міклаш Харашці (Венгрыя) не залежыць ад якога-кольвек урада ці арганізацыі, і выступае ад уласнага імя. У 1970-х , сп. Харашці быў адным з заснавальнікаў руху за правы чалавека і свабодную прэсу ў Венгрыі, а ў 1990-х гадах быў членам венгерскага парламента. З 2004 па 2010 займаў пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. З 2010 года быў прафесарам у некалькіх універсітэтах, выкладаў дэмакратызацыю СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства