viasna on patreon

Ад Мікалая Статкевіча не даходзяць лісты

2013 2013-11-06T10:03:17+0300 2013-11-06T10:03:17+0300 be

Зьміцер Дашкевіч падаў заяву ў Дэпартамент выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці з просьбаю правесьці праверку ў турме №4 Магілёва і высьвятліць, чаму ад Мікалая Статкевіча не даходзяць лісты. 

“Жонка спадара Міколы Марына Адамовіч паведаміла мне, што атрымала ад мужа ліст за 21 кастрычніка, дзе той пераказвае мне вітаньні і піша, што даслаў мне тры лісты за апошні час, — гаворыць сустаршыня МФ Зьміцер Дашкевіч. - Я ж атрымаў ад яго толькі адну паштоўку і тое два месяцы таму. На жаль, гэта ня першы выпадак, калі адміністрацыя магілёскай турмы блакуе пошту  палітвязьняў, як Міколы Статкевіча, так і Яўгена Васьковіча — і тое, што яны дасылаюць, і тое, што дасылаецца ім. Таму я зьвярнуўся ў “Дэпартамент”, каб была правеедзеная праверка па гэтым факце.”

Як адзначае Зьміцер Дашкевіч, ён ня мае ілюзіяў, што Дэпартамент выкнаньня пакараньняў знойдзе “згубленыя” лісты Мікалая Статкевіча. Аднак, па меркаваньні палітыка, чым часьцей зьвяртаць увагу на беззаконьні ў пенітэнцыярнай сістэме, тым меншым будзе прага турэмшчыкаў чыніць беззаконьні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства