Змітру Дашкевічу далі 3 сутак арышту
Маладафронтаўцы трэці дзень збіралі ля ГУМа подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую, якую яна мела гістарычна.
Збор подпісаў праходзіць у рамках кампаніі дэкамунізацыі, якую абвесціў «Малады фронт». Два дні прайшло без усялякіх эксцэсаў.
«Сёння пазваніў Зміцер Дашкевіч і сказаў, што ў аўтобусе і едзе ў цэнтральны РУУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін», - паведаміла жонка Змітра Наста Дашкевіч.
Лідара "Маладога фронта" судзілі у судзе Цэнтральнага раёна, суддзя - Валер Есьман. На актывіста складзены пратакол аб непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі. Рашэнне суда - 3 сутак арышту.
Зміцер Дашкевіч – адзін са сустаршынь «МФ». У жніўні выйшаў на волю пасля 2,5 гадоў зняволення. Цяпер за Дашкевічам замацаваны міліцэйскі надгляд.