viasna on patreon

Міжнародная назіральная місія прызначыла Прадстаўніка па становішчы СМІ

2013 2013-11-06T14:14:46+0300 2013-11-06T14:21:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tatjana-peczonczik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Пячонік

Таццяна Пячонік

Учора, 5 лістапада, Міжнародная назіральная місія (далей - Місія) Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'явіла аб прызначэнні Прадстаўніка па становішчы СМІ і свабоды выказвання меркаванняў. Гэтая новая пасада была створана для таго, каб каардынаваць працу маніторынгавай групы Місіі па гэтай тэме, адказваць за фарміраванне рэкамендацый да ўладаў Рэспублікі Беларусь і міжнародным міжурадавым арганізацыям і іншым актараў і дамагацца сістэмнага паляпшэння сітуацыі ў сферы свабоды выказвання меркаванняў у краіне.

Рашэннем Кіраўніка Місіі Прадстаўніком па становішчы СМІ і свабоды выказвання меркаванняў была прызначаная Таццяна Пячончык, украінская журналістка і актывіст, якая мае 6-гадовы вопыт работы ў галіне абароны і прасоўвання свабоды СМІ і свабоды выказвання меркаванняў.

Таццяна Пячончык з'яўляецца членам Міжнароднай Федэрацыі журналістаў і актывістам Незалежнага медыя-прафсаюза Украіны. З 2007 года каардынавала адмысловы праект «Правы чалавека» ў найбуйнейшым ўкраінскім навінавым агенцтве УНІАН, а ў 2012 годзе разам з калегамі заснавала некамерцыйную арганізацыю «Цэнтр інфармацыі па правах чалавека», якой у дадзены момант кіруе. Цэнтр займаецца пытаннямі свабоды слова ў Украіне і бяспекі журналістаў, блогераў і медыя-актывістаў. Вакол яго таксама была сфарміравана Журналісцкая сетка па правах чалавека, якая каардынуе кампаніі салідарнасці, адукацыйныя мерапрыемствы і абмен інфармацыяй.

29 кастрычніка, незадоўга да прызначэння Прадстаўніка Місіі па становішчы СМІ, у Мінску адбылося затрыманне журналістаў, якія асвятлялі мірную акцыю памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, якое ў чарговы раз прадэманстравала наяўнасць сістэмных праблем са свабодай выказвання меркаванняў у Беларусі і неабходнасць у дадатковых намаганнях па іх вырашэнню. Нагадаем, што Місія ў сваіх заявах і аналітычных аглядах неаднаразова нагадвала праваахоўным органам Беларусі аб неабходнасці правядзення выразнага размежавання паміж удзельнікамі масавых мерапрыемстваў і журналістамі, якія іх асвятляюць, і заклікала іх да прыняцця мераў па абароне журналістаў і садзейнічанню ім у ажыццяўленні іх прафесійнай дзейнасці.

«Мы пастаянна атрымліваем трывожныя сігналы датычна працы калегаў у Беларусі і хацелі б ім дапамагчы. Я гатовая збіраць інфармацыю і глыбей вывучаць сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі, а таксама ўсяляк прасоўваць гэтую тэматыку ў сваёй краіне і іншых дзяржавах. Буду рада, калі мая праца ў якасці Прадстаўніка Місіі дапаможа хоць трохі палепшыць умовы працы журналістаў у Беларусі і будзе садзейнічаць падтрымцы свабоды выказвання меркаванняў у гэтай краіне", - заявіла Т.Пячончык ў сваім матывацыйным лісце.

Запрашаем усіх зацікаўленых выказаць сваё меркаванне з нагоды таго, чым у першую чаргу павінен займацца Прадстаўнік Місіі па становішчы СМІ і свабоды выказвання меркаванняў, запоўніўшы форму апытання на сайце Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства