Ля Акрэсціна затрымалі групу грамадзян: адпусцілі праз тры гадзіны
Супрацоўнікі міліцыі 6 лістапада затрымалі 9 чалавек, які прыйшлі сустракаць на Акрэсціна затрыманага пасля мітынгу ў Курапатах гамяльчаніна Юрыя Рубцова, асуджанага на трое сутак арышту. Сярод затрыманых Кулакоў Леанід, Цітова Марына, Нікалайчык Вольга, Вінаградаў Павел, Аксана Сцяпанава, Рубцоў Юрый, Юля Сакалова, фрыланс-журналістка Настасся Рэзнікава і журналіст газеты “Новы час” Вячаслаў Пяшко.
На дадзены момант іх вязуць у у Маскоўскі РУУС, сувязь з імі адсутнічае.
У Маскоўскім РУУСе сваякам затрыманых паведамілі, што сюды іх не прывозілі.
Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што як толькі з-пад РУУСа з'едзе Юрый Рубцоў, усіх затрыманых вызваляць.
У аддзеле міліцыі ў іх перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі каля трох гадзінаў. У спадара Рубцова знялі майку без складання пратаколу.