viasna on patreon

Юрый Рубцоў ізноў затрыманы, на гэты раз у Гомелі

2013 2013-11-07T10:10:47+0300 2013-11-09T12:17:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

У Гомелі раніцай 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі Юрыя Рубцова. Пра гэта ў facebook паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Прыкладна каля 9-30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу у майцы "За Беларусь без кантрактаў”.  Яго адвялі ў міліцэйскі аўтобус, дзе перапісваюць асабістыя дадзеныя. Пры гэтым яму прапанавана пакінуць плошчу.

Пасля гутаркі Юрый Рубцоў быў адпушчаны.

Зараз ён мае намер скласці скаргу на мінскіх міліцыянтаў, якія незаконна сканфіскавалі ў яго майку з надпісам “Лукашенко, уходи”.

Учора Юрый Рубцоў адбыў 3 сутак арышту ў Менску за ўдзел у мітынгу і шэсці ў Курапаты.4 лістапада суд Савецкага раёна Мінска пакараў удзельніка акцыі “Дзяды” Рубцова адміністратыўным арыштам за “непадпарадкаванне” міліцыі. Праваабаронцы лічаць, што насамрэч гэты арышт з’яўляецца помстай за майку з надпісам “Лукашенко, уходи”.

Пры вызваленні Рубцова міліцыя затрымала 9 чалавек.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства