Сяргей Верамеенка: Калі нас не зарэгіструюць як партыю, будзем рэгістраваццца як грамадскае аб’яднанне
10 лістапада, у нядзелю, адбудзецца сход грамадскага аб'яднання "Гарадзенская хрысціянская дэмакратыя". Плануецца выступ сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Паўла Севярынца. Па словах сябра БХДСяргея Верамеенкі, таксама плануецца абраць кіраўнікоў абласной філіі БХД і легалізаваць дзейнасць партыі ў рэгіёне.
- Будзе абірацца абласны старшыня і гарадскі старшыня. Таксама будуць зацверджаныя дакументы для падачы на рэгістрацыю ў Мінсюст, каб пабегнуць артыкулу крымінальнага кодэксу - “за дзеянне ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Калі нас не зарэгіструюць як партыю, будзем спрабаваць зарэгістраваццца як грамадскае аб’яднанне.
Па словах Сяргея Верамеенкі, старшынём абласной філіі БХД хутчэй за ўсё застанеццаМікола Баўсюк, іншыя кіраўнікі арганізацыі і зацвярджэнне іх паўнамоцтваў будуць абірацца і вырашацца непасрэдна на ўстаноўчым сходзе грамадскага аб'яднання "Гарадзенская хрысціянская дэмакратыя".