Брэст: партыя “Справядлівы свет” рыхтуе акцыі супраць пагаршэння сацыяльнага становішча беларусаў
https://spring96.org./be/news/67048
2013
2013-11-08T13:02:59+0300
2013-11-08T13:02:59+0300
2013-11-08T13:02:59+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мяркуецца, што гэтыя акцыі пройдуць сёлета ў лістападзе-снежні. Як паведміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, з’явіліся захады ўладаў, якія тычацца чарговага падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, няспынны рост коштаў на прадукты харчавання.
Акрамя правядзення згаданых акцый, сябры “Справядлівага свету” маюць намер бліжэйшым часам распачаць актыўную падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Падчас гэта кампаніі партыя збіраецца вылучыць у Брэсцкай вобласці каля 45 чалавек у якасці кандыдатаў у дэпутаты і рыхтаваць назіральнікаў, якія будуць адсочваць выбарчы працэс.