Рамана Пратасевіча асудзілі на двое сутак арышту
Актывіста “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча збіраюцца судзіць. Як высветлілі ягоныя паплечнікі, 6 лістапада яго затрымалі пад час суду над Зміцерам Дашкевічам і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён правёў 2 дні, паколькі 7 лістапада суды не працавалі.
Як паведаміў карэспандэнту Беларускага радыё “Рацыя” сустаршыня “Маладога фронту” Андрусь Цянюта, -“калі быў суд у Дашкевіча, я яму патэлефанаваў, прасіў, каб ён пад’ехаў на суд. Ён ехаў спачатку ў РАУС, потым паехаў на суд, яго бачылі пасля суда, ён спазніўся крыху. Потым ён быў недасяжны. Ён даслаў мне СМС, што калі будзе недасяжны, тады ён паехаў услед за Дашкевічам. Мне падаецца, што гэта было затрыманне”.
У які менавіта суд адвезлі Рамана Пратасевіча i ў чым яго вінавацяць, праваабаронцы зараз высвятляюць.
Стала вядома вядома, што яго асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне на 2 сутак арышту і вызвалілі з залы суда Цэнтральнага раёна Менска , паколькі гэты тэрмін актывіст адбыў на Акрэсціна.