viasna on patreon

Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада

2013 2013-11-08T14:46:18+0300 2013-11-08T14:46:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў.

Сёння з 10 гадзін раніцы намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў знаходзіцца ў начальніка аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўніка Генадзя Хількевіча. Супраць яго тут склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.   

- Выклік у міліцыю звязаны з нашым удзелам у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ў Гомелі 3 лістапада. Я разам з іншымі актывістамі ўсклалі кветкі і вянкі, запалілі знічы каля пакутных крыжоў, якія ўсталяваны на месцах масавых забойстваў людзей у гады сталінскіх рэпрэсій, - заявіў В. Палякоў. 

Судовае разбіральніцтва ў судзе Новабеліцкага раёну прызначана на 14.00 гадзін 13 лістапада (серада) бягучага году.

Напамятаем, вясной гэтага года Васіля Палякова і Уладзіміра Няпомняшчых суд Новабаліцкага аёну Гомеля пакараў буйнымі адміністрацыйнымі штрафамі за ўскладанне кветак да месца, дзе жыла гістарычная дзеячка Палуда Бадунова.

http://gomelspring.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства