viasna on patreon

Рабочых МАЗа пераводзяць на чатырохдзёнку, скарачаюць заробак

2013 2013-11-15T12:43:21+0300 2013-11-15T12:43:21+0300 be

У рэдакцыю «НН» ананімна паведамілі, што ад заўтрашняга дня (15 лістапада) і да канца года ўсе пятніцы на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) абвешчаныя выходнымі днямі з аплатай 2/3 ад акладу.

Не закране скарачэнне заробкаў толькі супрацоўнікаў аўтобуснай вытворчасці.

Па каментар «НН» звярнулася на МАЗ. Памочнік гендырэктара МАЗ Аляксей Дзерашаў паведаміў, што «выніковае рашэнне яшчэ не прынятае» і павінна з'явіцца сёння ці заўтра. 

Аднак крыніца «НН» на заводзе пацвердзіла, што пятніцамі да канца года рабочыя будуць атрымліваць зменшаны заробак.

«Мы яшчэ не бачылі загад — яго ўвогуле падрыхтавалі настолькі цішком, што мы не ведалі нічога да сённяшняй раніцы, — расказаў супрацоўнік прадпрыемства. — Але начальнік цэха сказаў, што пятніцы да 20 снежня ўключна будуць аплочвацца паводле тарыфу 2/3 ад акладу. Больш за тое, 27, 30 і 31 снежня будуць адпачынкам за свой кошт. І калі рабочыя будуць працаваць, дык некаторых вузкіх спецыялістаў папярэдзілі, што пятніцамі яны будуць працаваць па заявах. Напрыклад, трэба два чалавекі з усяго штату — ім аплацяць працоўны дзень цалкам, а ў астатніх выхадны. Грузавікі не прадаюцца, аўтобусы не прадаюцца, няма камплектуючых — іх няма за што закупляць. Таму вымушаныя эканоміць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства