viasna on patreon

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі

2013 2013-11-15T13:44:21+0300 2013-11-15T15:52:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнкі, у выніку якога праваабаронца быў прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і асуджаны на 5 сутак арышту.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» канстатуе, што «ў адпаведнасці з Дэкларацыяй аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды*,

кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях;

 кожны чалавек, індывідуальна і сумесна з іншымі, мае права: ведаць, шукаць, здабываць, атрымліваць і мець у сваім распараджэнні інфармацыю аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах, уключаючы доступ да інфармацыі аб тым, якім чынам забяспечваюцца гэтыя правы і свабоды ва ўнутраным заканадаўстве, у судовай ці адміністрацыйнай сістэмах; свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах; вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў як у заканадаўстве, так і на практыцы, і прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў, выкарыстоўваючы гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі;

кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, удзельнічаць у мірнай дзейнасці, накіраванай супраць парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабодаў;

Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры ў мэтах забеспячэння абароны любога чалавека, які выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, негатыўнай дыскрымінацыі, ціску або любога іншага адвольнага дзеянні ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем яго правоў, згаданых у Дэкларацыі.

У сувязі з гэтым кожны чалавек, індывідуальна і сумесна з іншымі, мае права на эфектыўную абарону нацыянальнага заканадаўства ў выпадку прыняцця мер у адказ або выступаў з выкарыстаннем мірных сродкаў супраць дзейнасці або дзеянняў, даручаных дзяржаве, вынікам якіх з'яўляюцца парушэнні правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама супраць актаў гвалту, якія здзяйсняюцца групамі або асобнымі асобамі і закранаюць ажыццяўленне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" расцэньвае затрыманне і адміністратыўны пераслед праваабаронцы, дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнкі як выключна безпадстаўны і матываваны, які груба парушае прынятыя на сябе дзяржавай міжнародныя абавязацельствы ў галіне абароны правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе:

- спыніць практыку пераследу і ціску на праваабаронцаў, абмежавання іх права на свабоду мірнай дзейнасці, накіраванай супраць парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабодаў;

- спынення адміністратыўнага пераследу ў дачыненні Андрэя Бандарэнкі і неадкладнага яго вызвалення.

15 лістапада, Мінск.

*Прынята рэзалюцыяй 53/144 Генеральнай Ассамблеі ААН ад 9 снежня 1998 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства