viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Андрэя Бандарэнку

2013 2013-11-16T14:05:50+0300 2013-11-16T14:11:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Парыж-Жэнева, 15 лістапада 2013 года

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная аб арышце і асуджэнні на пяць сутак пазбаўлення волі Андрэя Бандарэнкі. Сп. Бандарэнка з'яўляецца дырэктарам правабарончай арганізацыі "Платформа", якая сочыць за ўмовамі ўтрымання зняволеных у Беларусі.

Паводле атрыманай інфармацыі, 14 лістапада 2013 года сп. Бандарэнка быў абвінавачаны судом Маскоўскага раёна Мінска паводле часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (“Арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства”) і прысуджаны да пяці сутак арышту. У той дзень ён з'явіўся ў судзе ў якасці сведкі на падставе позвы, звязанай з судовай справай аб мірным сходзе, які адбыўся за два месяцы да гэтага.

Сапраўды, 14 верасня 2013 года 18 чалавек, у тым ліку сп. Бандарэнка, былі арыштаваныя ў той час як ладзілі мірную дэманстрацыю каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны меліся ушанаваць памяць 21-гадовага арыштанта Ігара Пцічкіна, які памёр у гэтым следчым ізалятары пры загадкавых абставінах 4 жніўня 2013 года. Як паведамляецца, малады чалавек быў збіты і быў падобны на старога ўсяго праз некалькі дзён, праведзеных у зняволенні.

Абсерваторыя выказвае сваю заклапочанасць у сувязі з арыштам і затрыманнем сп. Бандарэнкі і разглядае гэтыя дзеянні як сродак спынення яго праваабарончай дзейнасці.

Патрабаваныя захады:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

і. Пакласці канец любому пераследу – у тым ліку на судовым і адміністратыўным узроўнях – супраць сп. Бандарэнкі, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі;

іі. вызваліць сп. Бандарэнку неадкладна і безумоўна, бо яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным, паколькі яно ўсяго толькі накіраванае на спыненне яго праваабарончай дзейнасці;

ііі. прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 года, асабліва:

- артыкула 1, які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”,

- артыкула 6 (b) і (c), які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі [... ], як гэта прадугледжана праваабарончымі і іншымі адпаведнымі міжнароднымі дамовамі, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах і [... ], вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання як у заканадаўстве, так і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, і праз гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў”,

- артыкула 12.2, які прадугледжвае , што “дзяржава робіць усе неабходныя захады дзеля забеспячэння абароны з дапамогай кампетэнтных органаў любога чалавека, які выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з яго ці яе законным ажыццяўленнем правоў, згаданых у дадзенай Дэкларацыі”;

iv. забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства