viasna on patreon

Слонім: райвыканкам нязменна не дае дазволу на пікеты

2013 2013-11-17T14:57:18+0300 2013-11-17T14:57:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/masiuk-aes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

Слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк атрымаў адмову на сваю чарговую заяўку на правядзенне пікету. Актывіст меў намер 17 лістапада правесці ў гарадскім парку пікет, на якім выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набывацьь у шапіках “Белсаюздруку”. За чатыры дні да заяўленага мерапрыемства з райвыканкаму прыйшла адмова за подпісам выконваючага абавязкі першага намесніка старшыні Уладзіслава Гершгорына. У ёй тлумачыцца, што ў гэты ж дзень і час у Слоніме па вуліцы Опернай будзе праводзіцца дзяржаўнае масавае мерапрыемства “Маладое пакаленне – на старт!”, прысвечанае Міжнароднаму дню студэнта. Слонімскія актывісты адзначаюць, што раённыя ўлады абралі такую надуманую прычыну ўлюбёнай тактыкай, адмаўляючы грамадзянам у законных канстытуцыйных правах на правядзенне масавых мерапрыемстваў на той падставе .

   Алесь Масюк мае намер далей прабіваць бюракратычную сцяну “вертыкалі”. Ён чакае позвы на разгляд яго ранейшай скаргі ў Гарадзенскім абласным судзе па аналагічнай адмове. Акрамя гэтага ён падаў ужо тры новыя заяўкі ў Слонімскі выканкам на правядзенне пікетаў і рыхтуе яшчэ дзве – агулам 5 заявак на правядзенне пікету па той жа тэматыцы цягам 5 дзён – з 3 снежня па 7 снежня. Цікава, што на гэты раз прыдумаюць слонімскія чыноўнікі?

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства