viasna on patreon

У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд

2013 2013-11-17T15:36:39+0300 2013-11-17T15:36:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў, сябра суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, зноў звярнуўся з заявай у суд Лунінецкага раёна.

Гэтым разам Дубаносаў спрабуе атрымаць ад адміністрацыі прадпрыемства маральную кампенсацыю, бо ў вызначаны тэрмін яго не папярэдзілі аб звальненні. Раней суд адмовіўся разглядаць скаргу прафсаюзнага актывіста, спаслаўшыся на тое, што заява была складзена няправільна.

Нагадаем, што ў намаганнях дамагчыся аднаўлення на працы і давесці, што звальненне з’яўляецца фактам дыскрымінацыі з-за прыналежнасці да суполкі незалежнага прафсаюза, Леанід Дубаносаў ужо прайшоў розныя судовыя інстанцыі. У прыватнасці, Брэсцкі абласны суд днямі пакінуў без задавальнення ягоную скаргу і прызнаў правамоцным рашэнне суда Лунінецкага раёну, які не знайшоў падставаў для аднаўлення Дубаносава на працы, бо ў выпадку скасавання кантракта з ім з адміністрацыя “Граніта” нібыта не парушыла заканадаўства.

Цягам апошняга часу з прадпрыемства ў Мікашэвічах былі звольненыя ўсе актывісты Беларускага незалежнага прафсаюзу (разам са старшынёй суполкі Алегам Стахаевічам), і гэтыя выпадкі атрымалі шырокі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і ў міжнарождых прафсаюзных структурах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства