Прызначаная дата суду над Васілём Парфянковым
У судзе Паршамайскага раёна Менска 28 лістапада адбудзецца суд над былым палітвязням Васілём Парфянковым. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).
Паколькі Парфянкоў з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 г. Светлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем.
Нагадаем, што палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага быў вызвалены з Баранавіцкага следчага ізалятару №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом.
29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 г. і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.