Слонімцы падалі заяўкі на 7 пікетаў
https://spring96.org./be/news/67289
2013
2013-11-19T13:13:37+0300
2013-11-19T13:13:37+0300
2013-11-19T13:13:37+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slonim-mikraraen-enka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябрамі згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма пададзеныя ў Слонімскі райвыканкам ажно 7 заявак на правядзенні пікетаў.
Актывіст Алесь Масюк падаў заяўкі на правядзенне пікетаў у гарадскім парку 3, 4, 5, 6 і 7 снежня 2013 года. На гэтых пікетах слонімцы плануюць выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набываць у шапіках “Белсаюздруку”.
Іван Шэга падаў заяўку на правядзенне ў нядзелю, 8 снежня, пікету за вызваленне Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных.
Іван Бедка падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 15 снежня пікету супраць будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі.