viasna on patreon

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана старшыні абласнога суда

2013 2013-11-24T12:28:46+0300 2013-11-24T12:28:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/syryca-viktar-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 23 лістапада падаў скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31.07.2013 г. і пастанову суддзі Брэсцкага абласнога суда ад 29 жніўня 2013 г.па справе Мілавідскага фэсту. Нагадаем, што 31 ліпеня суддзя Кацярыны Груда прызнала актывіста вінаватым у падрыхтоўку і арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня (ч. 2 арт. 23.34 КаАП) і пастанавіла прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма пакінула пастанову суда першай інстанцыі без змянення. Каб дабіцца абъектыўнага разбіральніцтва, Віктар Сырыца звярнуўся да старшыні Брэсцкага абласнога суда.

У сваёй скарзе грамадскі актывіст адзначае, што лічыць вынесеныя пастановы незаконнымі па прычыне аднабокага і неаб’ектыўнага высвятлення акалічнасцяў справы. Віктар Сырыца даводзіць, што ніякага несанкцыянаванага масавага мерапрыемства не было, а што ён зрабіў -- дык гэта арганізаваў паездку людзей на афіцыйнае свята, анансаванае дзяржаўнай газетай “Наш край”.

У сваёй скарзе грамадскі актывіст даводзіць, што высвятленне акалічнасцяў адміністрацыйнага правапарушэння суддзямі была выканана не толькі аднабока і неаб’ектыўна, але і няпоўна, што, згодна арт. 12-14.1 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ аб адміністратыўных правапарушэннях, з’яўляецца падставаю для адмены судовай пастановы. На думку Віктара Сырыцы, суд зусім не прыняў да ўвагі АКТ, складзены 02.06.2013г., які падпісалі 9 чалавек. Тое, што ў Мілавідах не было мітынгу, сведчыць і пісьмое даручэнне пракурора Баранавіцкаму РАУС, якое суд таксама праігнараваў.

Віктар Сырыца просіць старшыню Брэсцкага абласнога суда адмяніць пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы і пастанову суддзі Брэсцкага абласнога суда, а справу аб адміністратыўным правапарушэнні спыніць з-за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністратыўнага правапарушэння.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства