viasna on patreon

Таццяна Рэвяка: У літоўскім Сойме адбудуцца слуханні па Беларусі

2013 2013-11-25T18:03:23+0300 2013-11-25T18:03:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/reviaka.jpg
Праваабаронца Таццяна Рэвяка

Праваабаронца Таццяна Рэвяка

Напярэдадні віленскага саміту "Усходняга партнёрства" 27 лістапада ў літоўскім Сойме адбудуцца слуханні па Беларусі.

Як паведаміла прэзідэнт Беларускага Дому правоў чалавека Таццяна Рэвяка, у сустрэчы возмуць удзел сваякі палітвязняў, праваабаронцы і прадстаўнікі шэрагу палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў:

- Будуць прымаць удзел і мае калегі-праваабаронцы, а таксама родныя палітвязняў і зніклых, прадстаўнікі розных палітычных плыняў. Мерапрыемстваў у Вільні будзе даволі шмат. Будзе праводзіцца і паралельная канферэнцыя Грамадзянскага форуму краін «Усходняга партнёрства».

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляецца камісія замежных справаў літоўскага Сойму, літоўскі Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў, а таксама аргкамітэт па стварэнні БХД.

Па выніках слуханняў плануецца прыняць зварот да ўраду Беларусі, да удзельнікаў саміту “Усходняга партнёрства”, а таксама да міжнародных, праваабарончых арганізацыяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства