Салігорскія праваабаронцы: праверка мэтавасці выкарыстання сродкаў на безбар'ерны асяродак - задача для КДК
Нягледзячы на адсутнасць пандусаў і іншай безбар’ернай інфрастурктуры ў новай салігорскай школе ў 18-м мікрараёне, мясцовыя чыноўнікі заявілі аб забеспячэнні доступу фізічна аслабленых асобаў у гэтую ўстанову адукацыі. Інфрамацыю ж аб атрыманні фінансавых сродкаў з абласнога бюджэту на стварэнне безбар’ернага асяродку ў іншых школах ды аб іх нямэтавым выкарыстанні Салігорскі райвыканкам абверг цалкам.
Адказ з такімі сцверджаннямі атрымалі ад уладаў мясцовыя праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага камітэту на сваю просьбу прадставіць справаздачу аб выкананні праграмы па стварэнні безбар’ернага асяродку ва ўстановах адукацыі Салігорска. Пра два мільярды рублёў на безбар’ерную інфраструктуру, якія фігуравалі ў раней атрыманай праваабароцнамі інфармацыі, чыноўнікі не згадваюць і кажуць толькі пра выдаткаваныя з мясцовага бюджэту на гэтыя мэты 40 мільнаў беларускіх рублёў. Грошы пайшлі на ўсталяванне поручняў у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання ды на будаўніцтва пандуса ў Цэнтры дзіцячай творчасці.
Самі прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту не схільныя давяраць запэўніванням чыноўнікаў ды плануюць бліжэйшчым часам накіраваць з гэтай нагоды адмысловыя запыты ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Праверкай выканання праграмы па стварэнні безбар’ернай інфрастурктуры ў горадзе ды мэтавасць выкарыстання сродкаў на яе старэнне ёсьць непасрэднай задачай КДК, мякруюць мясцовыя праваабаронцы.