viasna on patreon

Юры Швец: Скасаванне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў

2013 2013-11-26T13:23:58+0300 2013-11-26T13:23:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pracouny-kodeks.jpg

Актывісты незалежнага прафсаюзу адстойваюць свае інтарэсы ў судзе. Праходзяць судовыя працэсы, на якіх разглядаюцца позвы супрацоўнікаў Мазырскага нафта-перапрацоўчага завода, з якімі не працягнулі або скасавалі кантракты. Адзін з судовых працэсаў у справе Івана Шабана ўжо прайшоў, суд ягоныя просьбы не задаволіў.

Як кажа старшыня пярвічкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім НПЗ Юры Швец,

- Зараз аспрэчваюцца тыя дысцыплінарныя меры, якія былі ўжытыя ў адносінах да іх перад звальненнем, якія і з'явіліся прычынай іх звальнення. Вось цяпер аспрэчваецца. І адначасова ў сваіх зысках людзі просяць, каб іх аднавілі на працы.

Юры Швец дадае, што спыненне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў:

- Самая агульная праблема Рэспублікі Беларусь - гэта скасаванне кантрактаў з боку адміністрацыі ў адносінах працоўных без тлумачэння прычын. Гэта ўнікальная «магчымасць» для наймальніка – пазбаўляць працы без тлумачэнняў. А якія ж тады правы ў працоўных, калі ім нават не тлумачаць прычыну звальнення?

Усе рабочыя, справы якіх вырашаюцца ў судовым парадку, з'яўляюцца сябрамі Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства