9 верасьня грамадзкае аб’яднаньне “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” атрымала трэцяе за апошнія паўтара месяца папярэджаньне ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму.
9 верасьня грамадзкае аб’яднаньне “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” атрымала трэцяе за апошнія паўтара месяца папярэджаньне ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму.
Гэтым разам арганізацыю абвінавачваюць у парушэньні Дэкрэту прэзыдэнта РБ ад 26 студзеня 1999 года №2 “Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьці палітычных партыяў, прафэсійных зьвязаў і іншых грамадзкіх аб'яднаньняў”.
“Упраўленьнем юстыцыі Менгарвыканкаму ўстаноўлена, што грамадзкае аб’яднаньне “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” ажыцьцяўляе дзеяньні зьвязаныя з удзелам у дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў “Асацыяцыя недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў”, якая мае свой друкаваны орган “Часопіс недзяржаўных арганізацыяў “Асамблея”, - гаворыцца ў пісьмовым папярэджаньні. – У нумары гэтага друкаванага органу за травень-чэрвень бягучага году зьмешчаны артыкул пад назвай “Праверкі грамадзкіх аб’яднаньняў рэгіструючымі органамі”, гэтыя дзеяньні падпадаюць пад прызнакі артыкула 16710 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Акрамя таго, парушаны абзац 6 пункта 3 Дэкрэту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2”.
Старшыня праўленьня грамадзкага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” Алена Танкачова камэнтуе трэцяе папярэджаньне сьмехам. “Тое, што напісала Ўпраўленьне юстыцыі можа выклікаць толькі сьмех”, - кажа спн. Танкачова.
“Таварыства прававых дасьледваньняў” вырашыла выклікаць супрацоўнікаў упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі на наступным тыдні на адкрытае спаборніцтва па боўлінгу. Да ўдзелу будуць запрошаныя таксама няўрадавыя арганізацыі, магчыма, будзе сфармаваная каманда праваабарончых арганізацыяў.
Тым часам, зачыстка беларускага трэцяга сэктару набывала масавы характар: распачатыя праверкі некаторых грамадзкіх аб'яднаньняў у Менскай вобласьці, вынесеныя папярэджаньні шэрагу няўрадавых арганізацыяў. Таксама ж сёньня сталі вядомыя даты судовых паседжаньняў па справах аб ліквідацыі ГА “Беларускага фонду “Касіяпея” і ГА “Жаночы адказ”. суды адбудуцца ў адзін дзень і час, 7 кастрычніка а 10:00 у Вярхоўным судзе.
Алена Андрэева
Выканаўчае бюро РГ Асамблеі НДА
http://www.belngo.info
ngo@user.unibel.by
тэл./fax (017) 206 59 09
220030, Менск, а/с 82
[