viasna on patreon

Брэст: пададзена заяўка на шэсце ў падтрымку народа Украіны

2013 2013-12-03T20:10:12+0300 2013-12-03T20:10:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

З ініцыятывай правядзення такога шэсця 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Як паведаміў мясцовы кіраўнік АГП Уладзімір Вуек, мэтай масавага мерапрыемства з'яўляецца праява салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні мець еўрапейскую перспектыву. “Украінская сітуацыя можа стаць сур'ёзным фактарам, які паўплывае на развіццё падзеяў у Беларусі ў дэмакратычны бок, - лічыць Уладзімір Вуек. - Акрамя таго, мы назіраем, што імкнуцца ў Еўрасаюз і беларусы, пра што сведчыць колькасць візаў, выдададзеных дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Польшчы, Літвы ды іншых еўрапейскіх дзяржаў”.
У заяўцы ў Брэсцкі гарвыканкам утрымліваецца просьба даць адпаведае распараджэнне камунальным службам, праваахоўным органам і ўстанове аховы здароўя, каб яны забяспечылі грамадскі парадак, медыцынскае абслугоўванне падчас правядзення масавага мерапрыемства і ўборку тэрыторыі пасля яе заканчэння. Паводле планаў арганізатараў, у шэсці ад пляцоўкі каля Брэсцкага ЦУМа да плошчы Леніна возьмуць удзел 15 чалавек.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства