Сёння - суд над Васілём Парфянковым. Пачатак у 14-30
Былога палітвязня Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядае суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Леанід Ярмоленкаў. Пачатак у 14-30.
Суд мусіў адбыцца 28 лістапада, аднак у судзе высветлілася, што Васілю Парфянкову не паведамілі пра дату суду за пяць дзён да яго пачатку, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства.
Абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу РБ — “Парушэнне умоваў прэвэнтыўнага нагляду” было прад’яўленае Парфянкову 12 ліпеня 2013 г. Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося, паколькі 21 верасня пасля адбыцця 5-суткавага адміністратыўнага арышту, да якога ён быў прыгавораны “завочна”, Васіль Парфянкоў нечакана для ўсіх быў адпраўлены на 1 год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у г. Светлагорск.