Падарунак уладам ад барысаўскіх праваабаронцаў
Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч 5 снежня накіравалі віншаванні з Днём правоў чалавека ў Барысаўскі райвыканкам, суд Барысаўскага раёна і мясцовы РУУС.
“10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН рэзалюцыяй 217 А (III) прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З 1950 г. ва ўсім свеце 10 снежня адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Дэкларацыя была абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН “задачай, да выканання якой павінны імкнуцца ўсе народы і дзяржавы”.
Спадзяемся, што словы, запісаныя ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць дапамагаць Вам у выкананні дзяржаўных абавязкаў на карысць усяго грамадства, бяспекі і міру ў нашых дамах” – пажадалі прадстаўнікам улады праваабаронцы.
Да віншаванняў былі прыкладзеныя таксама “Првааабарончы календар” і тэкст Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, зроблены ў выглядзе выцінанак.