У Менску плануецца масавая студэнцкая акцыя супраць адмены ільготаў для студэнтаў
https://spring96.org./be/news/6766
2007
2007-05-04T10:00:00+0300
2007-05-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты студэнцкага руху падалі заяву на правядзеньне масавай акцыі пратэсту. Яна будзе мець непалітычны характар і пройдзе пад лёзунгамі "Мы супраць адмены ільготаў", паведаміла Хартыя'97.
На дадзены момант ў арганізацыйны камітэт увайшлі пяць моладзевых арганізацый і прадстаўнікі большасьці менскіх ВНУ. Падчас мітынгу плянуецца таксама выступ вядомых беларускіх музыкаў.
Акцыя адбудзецца 20 траўня на плошчы Бангалёр. Пачатак у 17.00.