viasna on patreon

У Брэсце дазволены два пікеты ў Дзень правоў чалавека

2013 2013-12-09T11:27:22+0300 2013-12-09T11:27:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/useahulnaja-deklaracyja-vycinanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін і старшыня абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк атрымалі дазволы на правядзенне пікетаў 10 снежня – на 65 угодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Пікет, замоўлены Зінаідай Міхнюк, пройдзе ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў з 13 да 15 гадзін, у акцыі плануецца ўдзел 15 чалавек.

Пікет, замоўлены Ўладзімірам Вялічкіным, пройдзе на стадыёне “Лакаматыў” таксама з 13 да 15 гадзін, у ім запланаваны ўдзел 15 чалавек.

Дазволы на пікеты падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Генадзем Барысюком.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства