7 мая ў Мінску пройдзе ўстаноўчая канферэнцыя “Маладога Фронту”
https://spring96.org./be/news/6771
2007
2007-05-04T10:00:00+0300
2007-05-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта pahonia.promedia.by паведаміў адзін з лідэраў арганізацыі Дзмітрый Федарук. Юрыдычны адрас ёсць на руках аргкамітэта, таму пасля сходу лёс арганізацыі будзе залежаць толькі ад Мінюста.
Разам з тым, “маладафронтаўцам” дагэтуль дата працэсу невядомая. “Мы чулі, што нібыта суд над намі мае пачацца 28 мая, Радыё Свабода паведаміла. Але мы дпакладна нічога не ведаем”. Так пракаментаваў паведамленне Радыё Свабода пра тое, што суд над пяццю “маладафронтаўцамі” (Насця Палажанка, Барыс Гарэцкі, Дзмітрый Федарук, Алег Корбан і Алексей Янушэўскі) пачнецца 28 мая ў судзе Савецкага раёна Мінска Дзмітрый Федарук.