viasna on patreon

Валянцін Лазарэнкаў: Незалежныя прафсаюзы працягваюць сваю дзейнасць

2013 2013-12-10T14:43:00+0300 2013-12-10T14:43:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazarenkau-brest.gif
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

Толькі дэмакратычныя прафсаюзы змагаюцца з парушэннямі правоў працоўных у Беларусі. Пра гэта гаварылі на 20-годдзі Кангрэсу беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў.

У складзе берасцейскай дэлегацыі на мерапрыемстве прысутнічаў кіраўнік абласнога Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянцін Лазарэнкаў.

- Натуральна, што мы можам вярнуцца ў рабаўладальніцкі строй, дзе будзем палачкі атрымліваць за працу, па-другое, гулагаўскі варыянт. На сённяшні дзень толькі свабодныя прафсаюзы з’яўляюцца рэальнай сілай, якая яшчэ стварае праблемы для ўлады – і па заробках, і па судовых працэсах, і нават па палітычных працэсах, калі судзяць і звальняюць гэтых людзей, і нават спрыяе ўмяшальніцтву міжнародных арганізацый.

Нягледзячы на пастаяннае знішчэнне ўладамі незалежнага прафсаюзу, ён працягвае сваю дзейнасць. Берасцейскім Свабодным прафсаюзам Беларускім за 20 гадоў праведзена больш сотні судоў у працоўных пытаннях. Аднак выйграць гэтыя суды – даволі складана з прычыны палітызаванасці судовай сістэмы, – кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства