viasna on patreon

Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян – у фокусе ўвагі праваабаронцаў

2013 2013-12-11T12:10:00+0300 2015-06-29T14:24:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/praca-daklad-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч, Аляксандр Ярашук, Павел сапелка, Гары Паганяйла на прэзентацыі дакладу аб правах працоўных.

Валянцін Стэфановіч, Аляксандр Ярашук, Павел сапелка, Гары Паганяйла на прэзентацыі дакладу аб правах працоўных.

Прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу "Беларусь. Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі” была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека і адбылася 10 снежня на офісе ПЦ "Вясна". Гэты даклад нядаўна быў прадстаўлены ў Камітэце ААН па сацыяльна-эканамічных і культурных правах.

Па словах намесніка старшыні Правабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча, сёлета ўлетку была праведзеная сумесная місія Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і "Вясны", якая ставіла на мэце  даследванне стану з сацыяльна-эканамічныміі працоўных правамі ў нашай краіне.

Удзельнікі місіі сфакусаваліся на трох асноўных кірунках маніторынгу: кантрактная сістэма ў Беларусі, правы прафсаюзаў і пытанні прымусовай працы, праца вайскоўцаў і абавязковае размеркаванне выпускнікоў ВНУ.

У дакладзе канстатуецца што ў Беларусі існуе глыбокі крызіс у сацыяльна-эканамічнай сферы, а таксамамаюцца ў вялікай колькасці паўсядзённыя парушэнні працоўных правоў грамадзян Беларусі. Па словах старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, у краіне створаны істотныя перашкоды для стварэння незалежных прафсаюзных структураў, да таго ж чальцы незалежных прафсаюзаў падпадаюць пад пастаянныя пераследы з боку ўладаў: 

“Нідзе і ніколі з-пад палкі ніхто не будзе эфектыўна працаваць, але з пункту гледжання беларускага рэжыму, які кіруецца не стратэгіяй развіцця краіны, а тактыкай захавання сябе, калі спыніць закручвання шрубаў – пачнецца эрозія ўлады. Рэсурс, прапанаванай грамадству і краіне сацыяльна- эканамічнай мадэлі развіцця выпрацаваны поўнасцю і ніякія кароткатэрміновыя кантракты, ніякая прымусовая праца ўжо не выратоўваюць, як не выратоўваюць нават значныя субсідыі з боку Расіі, паколькі эканоміка Беларусі татальна неэфектыўная”.

Аляксандр Ярашук таксаманагадаў апошнія заявы афіцыйнага беларускага лідара, калі той падчас нядаўняга наведвання мінскага прадпрыемства “Керамін” фактычна загадаў перавесці ўсіх працаўнікоў на кантрактную сістэму. “У Беларусі патыхае рабаўладальніцтвам”, - сказал лідар БКДП, згадаўшы дэкрэт прэзідэнта, якт тычыцца працаўнікоў дрэваапрацоўчай галіны краіны.

Юрыст Павел Сапелка, выступаючы на прэзентацыі дакладу, закрануў моманты парушэнняў такіх правоў ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі. Паводле эксперта-юрыста, асобы, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах ці ўжо асуджаныя, у большай ступені пазбаўленыя сваіх правоў параўнальна з грамадзянамі, што знаходзяцца на волі, паколькі вязні не могуць страйкаваць, звальняцца, не маюць магчымасці падацца ў працоўную эміграцыю і нават не маюць магчымасці змяніць прэзідэнта і парламентарыяў, таму што пазбаўленыя права голасу.      

Парадокс, але ў месцах пазбаўлення волі не працуюць тыя, хто хоча працаваць, і ў той жа час прымушаюцца да працы тыя, хто не адпавядае ні кваліфікацыі, на ўмовам, ні стану здароўя. Прааналізаваўшы ўсе абставіны, мы прыйшлі да высновы, што ў пенітэнцыярнай сістэме Беларусі парушаюцца міжнародныя абавязацельствы краіны ў галіне абароны правоў чалавека і ў галіне працаўладкавання”, - падкрэсліў Павел Сапелка.

Асноўныя парушэнні, на якія зьвяртаюць увагу эксперты і праваабаронцы, – гэта нізкааплатная і прымусовая праца сярод вайскоўцаў, студэнтаў, зняволеных, асобаў, змешчаных лячэбна-працоўныя прафілакторыі, кароткатэрміновыя кантракты, як элемент прымусовай працы, абавязковае размеркаванне выпускнікоў ВНУ. Гэта  малаэфэктыўныя і карныя метады, -- рэзюмаваў свій выступ кіраўнік юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Гары Паганяйла.

Валянцін Стэфановіч, падводзячы рысу прэзентацыі, коратка абагуліў высновы дакладу:

“Працоўныя правы парушаюцца ў Беларусі паўсюдна. Прымусовая праца альбо яе элементы закранаюць вельмі шырокія колы нашага грамадства. Мы вельмі радыя і вітаем той факт, што Беларусь накіравала ў гэтым годзе справаздачу ў Камітэт па сацыяльна-эканамічных і культурных правах ААН, такім чынам адсправаздачыўшыся адразу за некалькі гадоў. Сумна, што гэта былі 6 справаздач за апошнія 13 гадоў, што ў сваю чаргу дэманструе стаўленне Беларусі да сваіх міжнародных абавязацельстваў. Тым не меней мы спадзяемся, што тыя рэкамендацыі, якія былі зробленыя Камітэтам па сацыяльна-эканамічных і культурных правах ураду Беларусі будуць выкананыя і Беларусь сапраўды будзе прытрымлівацца у сваёй палітыцы тых міжнародных абавязацельстваў, якія яна на сябе ўзяла, найперш, гэта Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і пакт аб сацыяльна-эканамічных і культурных правах, а таксама Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы”.

На прэзентацыі дакладу аб правах працоўных

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства