У Наваполацку ўначы затрымалі грамадзкага актывіста Аляксея Трубкіна
https://spring96.org./be/news/6783
2007
2007-05-07T10:00:00+0300
2007-05-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня а першай гадзіне ночы ў Наваполацку на вуліцы Моладзевай быў затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін.
Як паведамляе "Радыё Свабода", міліцыянты абвінавацілі яго ў расклейцы налепак “антыдзяржаўнага характару”.
Аляксея Трубкіна даставілі ў пастарунак, правялі асабісты дагляд, але налепак не знайшлі. Потым цягам гадзіны зь ім гутарыў малады чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ. Яго цікавіла кола знаёмстваў затрыманага й абставіны вучобы ў Польшчы.
Аляксей Трубкін зьяўляецца студэнтам-каліноўцам і вучыцца на філялягічным факультэце Беластоцкага ўнівэрсытэту.
Пасьля прафіляктычнай гутаркі, у 2 гадзіны 30 хвілін, міліцыянты падвезьлі затрыманага да ягонага дому.