viasna on patreon

Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму

2013 2013-12-18T11:41:37+0300 2013-12-18T11:41:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/afisha_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калегі па Міжнародным праўленні FIDH, палітвязні Алесь Бяляцкі і Набіл Раджаб

Калегі па Міжнародным праўленні FIDH, палітвязні Алесь Бяляцкі і Набіл Раджаб

Набіл Раджаб, кіраўнік Бахрэйнскага Цэнтра правоў чалавека і намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека(FIDH)які знаходзіцца ў зняволенні ў Бахрэйне, напісаў ліст свайму беларускаму калегу па Міжнародным праўленні FIDH, палітвязню Алесю Бяляцкаму.

Мой калега, мой сябар, мой дарагі брат Алесь!

Я, Набіл Раджаб, пішу табе з турмы ў Бахрэйне. Я ведаю, што такі выдатны чалавек, як ты, знаходзіцца цяпер у зняволенні, таму што адмаўляецца жыць у несправядлівым свеце. Гэта так сумна, што ўсіх людзей у Беларусі пакаралі, забраўшы цябе ў іх. Бо ты частка людзей сваёй краіны, ты жывеш. змагаючыся за іх правы, змагаючыся за іх свабоду, шукаючы для іх справядлівасці...

Часам мне хочацца крычаць тваё імя ў маёй маленькай камеры, а часам я сціскаю рукі ад пачуцця ўласнай немачы, бо замест гэтага я павінен быў бы зараз калясіць па свеце, усімі сіламі дамагаючыся твайго вызвалення.

Але я ўпэўнены - мы абодва выйдзем на волю, выйдзем больш моцнымі, чым былі да гэтага, і працягнем разам наш шлях - да свабоды  дэмакратыі і сацыяльнай роўнасці для ўсіх і ўсюды.

З любоўю і падзякай, Набіл Раджаб

Набіл Раджаб адбывае пакаранне ў турме ў Бахрэйне. За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў асуджаны на два гады зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства