Астравец: пікет у падтрымку Еўрамайдану не дазволены
https://spring96.org./be/news/67939
2013
2013-12-18T12:24:38+0300
2013-12-18T12:24:38+0300
2013-12-18T12:24:38+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/euramajdan-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову на правядзенне інфармацыйнага пікету ў Астраўцы з мэтай падтрымкі ўкраінскага народу. Заяўка была пададзена на 21 снежня.
Чыноўнікі ў афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктара Свілы адмаўляюць на той падставе, што на заяўленым месцы будзе праводзіцца тэатралізаванае прадстаўленне “Запрасіце казку ў дом”. Пры тым не ўказваецца, у які дзень і ў які час будзе праводзіцца гэтае прадстаўленне. Далей у адмове “вертыкальнікі” па звыклай завядзёнцы спасылаюцца, што заяўнікам не выканана заканадаўства ў частцы забеспячэння на пікеце правапарадку і бяспекі, медыцынскага абслугоўвання, прыборкі тэрыторыі.