Акцыя «Стоп-падатак» у Менску (аднаўляецца)
Сёння, 20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі збіраюцца выехаць на цэнтральныя плошчы і праспекты гарадоў, у знак пратэчту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных сацыяльных сетках.
Найперш кіроўцам прапануецца рушыць у бок галоўных вуліц. Апынуўшыся ў асноўным патоку, роўна а 18-й гадзіне запавольваць рух, пачынаць сігналіць. Па магчымасці імітаваць паломкі і аварыйнае спыненне аўтамабіля. Пры ўзьнікненні канфліктных сытуацый з праваахоўнымі органамі і асобамі ў цывільным — дапамагаць калегам, фіксуючы спрэчныя моманты на фота і відэа.
Напярэдадні ДАІ (Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі)папярэдзіла аўтааматараў пра адміністрацыйную адказнасць за перашкоды дарожнаму руху.
17-25. Як паведамляюць валанцёры, супрацоўнікі ДАІ стаяць уздоуж праспекта Незалежнасці, пачынаючы ад ад пл. Калініна. На пл.Коласа таксама ДАІ. Каля плошчы Перамогі стаіць эвакуатар.
17-40. На Кастрычнiцкай стаяць цiхары ў цывільным, у групах па 2-3 чал, з камерамi.
17-46. Узровень пробак па Яндэкс-мапе - 6 балаў, пакуль звычайна для вечара пятнiцы. ДАI з рэгулiроўшчыкамі таксама на пл.Незалежнасцi.
17-53. Да пад'езду да пл.Незалежнасці аўтобусамі перагароджаная адна з палос руху. Узровень пробак у цэнтры Менска – 7 балаў, што вышэй на за звычайную норму пятніцы. Аўтамабілі пачынаюць запаволена рухацца на аварыйках.
18-05. Аўтамабілісты пачынаюць сігналіць, Сстановяцца з паднятымі капотамі.
18-11. Ад Цырку і да плошчы Перамогі — усе суцэльна сігналяць.
18-20. Машыну з паднятым капотам каля Палацу прафсаюзаў адагналі на пешаходную частку, нумар машыны 3037, людзі сталі на Кастрычніцкай уздоўж праспекта, пляскаюць у далоні.
18-30. ДАІ не пускае на праспект машыны з суседніх вуліц, іх прымушаюць ехаць у іншы бок.
18-30. Каля плошчы Перамогі міліцыя затрымала Аляксандра Францкевіча і 3 дзяўчат, піша ў Twitter Belhelcom @Belhelcom
18- 44. Шмат спецназу каля праезнай часткі, яны адцясняюць людзей да метро, паведамляюць карэспандэнткі «Нашай Нівы».
18-45. З боку прафсаюзаў АМАП каля 20 чал. бягуць на натоўп. АМАП пачынае ацціскаць людей.
18-45. Да назіральнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, спыталі што і навошта яны тут робяць
18-51. Да станцыі метро «Кастрычніцкая» падагналі аўтазак МАЗ. http://nn.by
19-25. Акцыя практычна завершаная. Па звестках праваабаронцаў ёсць затрыманыя сярод мінакоў.